Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Растим маленького патриота вместе.

Дата: 15 ноября 2022 в 11:55
77 просмотров

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі!

    Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. 

    Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

  Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву. Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

  Словы гімна павінен ведаць кожны змалку. I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.