Паважаныя бацькі!
Я – Дударык! Я сябар вашых дзяцей!
Мы разам вандруем па цудоўнай Краіне Музыкі.
Запрашаем і вас падарожнічаць разам з намі!
Мы пачынаем гульню
“Падарожжа ў свет музыкі”
Гуляйце з намі!
Гуляйце як мы!
Гуляйце лепш за нас!!!
Гульня “Вяселыя Музыканты”
На музычных занятках мы пазнаемілісь з Вяселымі Музыкантамі. Даведаліся, што ў іх галасы рознай вышіні. Нават пры слуханні аркестра вяселых музыкантаў, якія выканалі музычны твор В Прохарава “Сувенір”, вызначылі, якой вышыні музычныя гукі ў ёй прагучалі. Вам цікава? Тады запытайце ў дзяцей, яны вам абавязкова паведамяць. Такім чынам, вы замацуеце ўяўлення дзяцей аб музычных гуках рознай вышіні.А ці здагадаліся вы, як завуць музыкантаў? Не?!? Мне здаецца, дзеці і пра гэта вам распавядаюць. Разабрацца ў упэўненасці дзяцей, вам дапамогуць вучэбны дапаможнік “Падарожжа ў свет музыкі”на старонцы 5, а таксама рабочы сшытак, на старонцы 10-11.
КАЛІ ЛАСКА, ПАГУЛЯЙЦЕ З ДЗЕЦЬМІ!!!
УВАГА!!! ПАДКАЗКА!! Выбярыце вяселага музыканта, які спадабаўся вам больш за ўсіх, і размалюйце каляровымі алоўкамі. Напішыце яго імя на медал’ёне(хто умее), нотным стане- ноту, а ў пустым квадраце намалюйце піктаграму гучання яго голасу. Цяпер распавядайце пра яго музычнымі імправізацыямі сваім сябрам.
Таты и матулі!!!
Надайце хвілінку ўвагі вашым дзецям. Яны спяшаюцца да вас з цікавай гульнёй "Хто хутчэй?!" Яе вы знойдзеце ў рабочым сшытку "Падарожжа ў свет музыкі" на старонцы 18-19.
Да любой ноты прыдумайце свой, невядомы іншым дзецям вобраз, намалюйце яго на картцы і злучыце стрэлкай з патрэбнай пласцінкай металлофона. Прыдумайце аб намаляваным вобразе песенна - інструментальныя імправізацыі, якія потым кожны з вас выканае.
ПАДКАЗКА: Напрыклад, ЦыбуЛЯ. Малюю на картцы вобраз цыбулі і злучаю стрэлкай з шостай пласцінкай металафона, яна адпавядае ноце ЛЯ. Калі зайграць на гэтай пласцінцы тры роўныя па даўжыні ноты ля і праспяваць слова цы-бу-ля, то атрымаецца маленькая песенна – інструментальная імправізацыя.
Творчых вам поспехаў!
Гульня “Музычныя Загадкі”
На музычных занятках мы разгадалі першую музычную загадку вяселых музыкантаў.
Калі ласка, пагуляйце з дзяцьмі дома! Дапамажыце разгадаць ім астатнія загадкі.
На старонцы 8-9- малюнкі, у якіх “схована”нота. Паспрабуйце разгадаць загадкі. Атрымалася??
МАЛАЙЦЫ!!!
А цяпер вы называеце беларускае слова, а дзіця хай адшукае, якую ноту вы схавалі ў слове. Напрыклад: Шафа, дрэва, куфар, куля, лялька, фарбы, кашуля і г.д. Гэтым самым мы не толькі замацуем музычные веды дзяцей, але і будзем абагачаць слоўнікавы запас роднай мовы.
SOS! SOS! SOS!
“Калдунья Маўчунья ў Каралеўстве Гармоніі”
Памажыце зачыніць уваход Калдунье Моўчунье ў Каралеўства Гармоніі!!!
Правілы гульні, наступныя:
У рабочых сшытках “Падарожжа ў свет музыкі” на старонцы 12-13 намалюйце скрыпічныя ключы: спачатку навучыцеся пісаць асобныя часткі, затым- увесь ключ. А на старонцы 13 на нотным стане трэбанапісаць ноты і абазначыць вышыню гука( нізкі, сярэдні,або высокі) піктаграмай. Такім чынам Калдунья Маўчунья не зойдзе ў Каралеўства Гармоніі і музыка будзе гучаць заўседы!
Творчых поспехаў!