Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Роля малых форм фальклору ў далучэнні дзяцей да роднай мовы”

Дата: 2 октября 2019 в 21:00, Обновлено 2 октября 2019 в 21:17
Автор: Басай М. И.
169 просмотров

            Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

        Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

          У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

        Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі - вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх дзеці  далучаюцца да паэзіі і адначасова вучацца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы.

            Перш за ўсё, вельмі добра праслухоўваўць і абыгрываць з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымі рухамі пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла", “Кую, кую ножку” і г.д. Вабяць малых і такія дзеянні, як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне невялікіх па аб'ёму казак эфектыўна суправаджаць інсцэніроўкамі, што робіць больш лёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек.

            Маленькія дзеці з задавальненнем узельнічаюць у простых карагодных гульнях "Знаёмства" "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

           Эфектыўна выкарыстоўваць малыя формы фальклору і ў сумеснай дзейнасці. Напрыклад, сумеснае маляванне па пацешцы "Сонейка-сонца": дзецям прапаноўваецца аркуш паперы з намаляваным сонцам, і ім трэба дамаляваць гарошкі. Маляванне суправаджаецца прыгаворваннем радкоў пацешкі, і ў дзяцей праяўляецца цікавасць да самога працэсу малявання, да тых выразаў, якія апісваюцца ў забаўлянцы, і яны адлюстроўваюць іх у малюнку.

            Такім чынам, у першыя тры гады жыцця дзяцей трэба выкарыстоўваць тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення шляхам азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.