Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятка для бацькоў "Далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыцця"

Дата: 26 января 2020 в 22:28, Обновлено 26 января 2020 в 22:42
Автор: Басай М. И.
181 просмотр

Што ж могуць зрабіць бацькі для далучэння дзяцей да здаровага ладу жыцця?

• Перш за ўсё, неабходна актыўна выкарыстоўваць вольны час для павышэння рухальнай актыўнасці ўсіх членаў сям'і. (Прагулкі на свежым паветры, пажадана далей ад гарадскога шуму і загазаванасці, ранішняя гімнастыка, рухомыя гульні, заняткі са спартыўным абсталяваннем)

• Вельмі важна выконваць строга распарадак дня, рэкамендаваны педыятрамі і ўсталяваны ў дзіцячым садзе.

• Дзіцяці неабходны спакойны, памяркоўны псіхалагічны клімат.

Сваркі ў прысутнасці дзіцяці ў адных выпадках спрыяюць узнікненню ў яго няўрозу, а ў іншых пагаршаюць ўжо наяўныя парушэнні нервовай сістэмы. Усё гэта істотна зніжае ахоўныя магчымасці дзіцячага арганізма. Наша раздражненне механічна пераходзіць і на дзіця. Важна ўменне правільна і рацыянальна ставіцца да таго, што бачыцца, успрымаецца, чуецца.

• Арганізацыя паўнавартаснага харчавання – уключэнне ў рацыён прадуктаў, багатых вітамінамі А, В, С і Д, мінеральнымі солямі (кальцыем, фосфарам, жалезам, магніем, меддзю, а таксама бялком. Усе стравы для дзяцей пажадана рыхтаваць з натуральных прадуктаў, нерафінаваных, без дабавак і спецый і кансервантаў. Часцей ўключаць у рацыён дзяцей тварог, грачаную і аўсяную кашы.

Немалаважнае значэнне мае рэжым харчавання: захаванне пэўных інтэрвалаў паміж прыёмамі ежы.

• У дзяцей важна фарміраваць цікавасць да аздараўлення ўласнага арганізма. Чым раней дзіця атрымае ўяўленне пра склад цела чалавека, даведаецца пра важнасць гартавання, руху, правільнага харчавання, сну, тым раней яно будзе далучана да здаровага ладу жыцця. Калі ж дзіця сілком прымушаюць займацца фізкультурай, а таксама выконваць правілы гігіены, то дзіця хутка губляе цікавасць да гэтага.

• Цяжкія наступствы для здароўя дзіцяці маюць траўмы і няшчасныя выпадкі. Неабходна дома засцерагчы дзіця або навучыць правільна карыстацца прадметамі, якія могуць прадстаўляць небяспеку для жыцця дзіцяці.

Дзеці вельмі дапытлівыя і ва ўсім імкнуцца пераймаць нам, дарослым. Яны могуць ўключаць электранагравальныя прыборы, любяць гуляць з дробнымі прадметамі.

Заўважана: у тых сем'ях, дзе дарослыя хварэюць мала, і дзеці, як правіла, здаровыя.

Клопат пра здароўе дзіцяці і дарослага чалавека стала займаць ва ўсім свеце прыярытэтныя пазіцыі. Чым больш мы будзем дзіцяці паказваць і расказваць пра здароўе, тым лепш для яго развіцця.

Прапануем Вам падтрымаць працу дзіцячага сада і ўкараняць здаровы лад жыцця ў сям'ю.

Памятайце, здароўе дзіцяці ў вашых рук

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.