Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гучы, родная мова!

Дата: 1 апреля 2019 в 21:27, Обновлено 4 апреля 2019 в 16:32
Автор: Басай М. И.
249 просмотров

 Радзіма для чалавека – самае дарагое і святое, без яе ён перастае быць асобаю. Чалавек магутны любоўю да роднай зямлі. Гэтае пачуццё акрыляе і ўзносіць яго, робіць непераможным. Любоў да Радзімы – гэта веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.

    У кожнай краіны, нават самай маленькай, ёсць свая мова, свая гісторыя, свая культура.  Наш народ і наша краіна не выключэнне. У нас багатая гісторыя, самабытная культура, прыгожая і мілагучная мова.

Таму перад выхавальнікамі і бацькамі сёння стаяць наступныя задачы:

  • раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы;
  • выхаваць паважлівыя адносіны да сваіх бацькоў, дзядоў, роднага горада, сваёй краіны;
  • азнаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі, далучыць да вытокаў фальклору і нацыянальнага мастацтва.

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

І ў рэчышчы роднай мовы.

Як рэкі ў мора, цякуць.

А.Грачанікаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.