Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі семінар-практыкум па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове: панарама вопыту”.

Дата: 20 октября 2019 в 21:16, Обновлено 21 октября 2019 в 17:55
420 просмотров

       17-18 кастрычніка на Дзятлаўшчыне прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове: панарама вопыту”.

       Удзел у ім прынялі  метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць дашкольную адукацыю, кіраўнікі ўстановаў дашкольнай адукацыі.

       Першы дзень семінара пачаўся са знаёмства з вопытам работы педагогаў Гезгалаўскага ясляў-сада. Тут гасцей павіталі выхаванцы  і педагогі ўстановы.

Намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І.С.Кухарэвіч і начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Н.С.Белаус расказалі пра Дзятлаўшчыну, галоўныя дасягненні, развіццё сістэмы адукацыі раёна.

          Што неабходна, каб загучала родная мова? Як выявіць эфектыўны педагагічны вопыт, распаўсюдзіць яго і арганізаваць моўнае асяроддзе для стасункаў на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання? Паразважаць над гэтымі пытаннямі і падзяліцца вопытам работы ў гэтым кірунку ўдзельнікаў семінара заклікалі метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Т.А. Дзівакова і метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі А.А. Сільмановіч.

     Метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета К.А. Гайдук расказала калегам з іншых рэгіёнаў аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раёна.

           Праграму сустрэчы прадоўжыў піяр-квэст “Перакрыжаванне ідэй”

     На праспекце “Прафесійны” выхавальнік дашкольнай адукацыі Гезгалаўскага яслей-сада Н.Ч.Кульбей запрасіла прысутных на гульню-віктарыну ў рознаўзроставай групе па тэме “Мая любая старонка” (адукацыйныя вобласці “Дзіця і грамадства”, “Дзіця і прырода”).

        Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Т.С. Мармыш з выкарыстаннем актыўных форм работы з удельнікамі семінара-практыкума расказала, як арганізоўваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне з бацькамі па стварэнні неабходнага камунікатыўнага асяроддзя выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя ў сельскай установе дашкольнай адукацыі.

          Праспект “Ініцыятыўны” запрасіў прысутных на прэзентацыю выставы гульнявых і дыдактычных дапаможнікаў па навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове. З вопытам работы педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раёна ўдзельнікаў семінара пазнаёміла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада А.І. Лукіянец.

      Падрабязна азнаёміцца з работай семінара вы можаце на сайте раённай газеты "Перамога" http://diatlovonews.by/2019/10/kab-mova-rodnaya-guchala/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.