Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзеннi Тыдня прававых ведаў

Дата: 20 ноября 2019 в 14:39, Обновлено 20 ноября 2019 в 15:14
302 просмотра

                20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, Дзень абароны правоў дзіцяці. Дата 20 лістапада выбрана не выпадкова. Яна прыметная тым, што менавіта гэтага чысла ў 1959 годзе Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці. А ў 1989 годзе, таксама 20 лістапада, была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці, якая абавязвае ўсе краіны забяспечыць дзецям добрае жыццё.

            З  18.11.2019  па 22.11.2019 у дзяржаўнай установе адукацыі  “Гезгалаўскi яслi-сад» праходзiць Тыдзень прававых ведаў.

           У рамках тэматычнага тыдня для бацькоў дашкольнікаў  праведзена прэс-акцыя “Прававы веснік”, кансультацыі “Прававыя асновы сямейнага выхаванння”, “Правы дзіцяці, іх захаванне ў сям’і”.

               Сёння, 20 лістапада, прайшла забава, прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.

        Вядучая мерапрыемства педагог сацыяльны Г.В.Гаўрош пазнаёміла дашкольнікаў з асноўным дакументам, у якім змешчаны правы дзяцей усяго свету – Канвенцыяй аб правах дзіцяці, і перакладам гэтага дакумента на дзіцячую мову – кнігай Р.Остэра “Правы дзіцянят”.

     Дашкольнікі рознаўзроставай групы №3 ўспомнілі і назвалі свае асноўныя правы, пра якія яны даведаліся раней на занятку “Нашы правы”.

Затым спыніліся на Праве дзяцей на імя  і пагулялі ў гульню “Імёны”: кожны павінен быў назваць саё імя і дадаць якасць, якая пачынаецца на тую ж літару (напрыклад: Матвей – мужны і г.д.). Пасля дзецям быў паказаны іх асноўны дакумент – Пасведчанне аб нараджэнні – і растлумачана яго прызначэнне. Дзеці праслухалі жартоўны верш “Мае правы” і паразважалі аб тым, чаму герой верша не мае рацыю ў вызначэнні сваіх правоў. Далей з дашкольнікамі была праведена гульня “Згодны – не згодны”.

           На свяце гучалі вершы з пажаданнямі дзецям больш усміхацца, радавацца жыццю, а дарослыя будуць спрыяць развіццю дзяцей і абароне іх правоў.   У канцы мерапрыемства ўсіх дзяцей чакаў салодкі пачастунак – як жа свята без гэтага?

              Мы жадаем усім дзецям дабра, няхай лёс захоўвае іх ад усяго злога, няхай паўсюль гучыць дзіцячы смех і ў кожнага дзіцяці будзе сям’я, якая яго любіць  і беражэ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.