Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзенні Тыдня роднай мовы

Дата: 20 февраля 2020 в 18:59, Обновлено 21 февраля 2020 в 06:06
302 просмотра

      «Родная мова, цудоўная мова!” - пад такой назвай прайшоў  тэматычны тыдзень, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.

      У межах тыдня педагогі дашкольнай установы запланавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх далучэнне выхаванцаў і іх бацькоў да багацця беларускай мовы, фарміраванне каштоўнасных адносін да яе.

       Так, ужо раніцай панядзелка дзеці і бацькі сталі ўдзельнікамі акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Каля цэнтральнага ўвахода наведвальнікаў сустракалі казачныя героі, якія знаёмілі з  праграмай  мерапрыемстваў тыдня, уручалі   лістоўкі з цытатамі і трапнымі выразамі знакамітых пісьменнікаў  пра родную мову.

 

        Вялікую цікавасць у выхаванцаў 4-6 гадоў вызвала літаратурнае падарожжа "Па старонках любімых казак". Разам з казачнымі героямі  дзеці адгадвалі  відэазагадкі, падрыхтаваныя сем’ямі выхаванцаў, падбіралі прыказкі і прымаўкі да ілюстрацый літаратурных твораў.  

      Па-сапраўднаму цікавай і для дзяцей, і для бацькоў стала акцыя “Самае “смачнае” беларускае слова”, у ходзе  якой кожны удзельнік меў   магчымасць з дапамогай малюнка  “паведаміць” аб сваёй любімай страве ці прадукце. А самае галоўнае, акцыя садзейнічала пашырэнню слоўніка  выхаванцаў прыгожымі беларускімі словамі: бульба, садавіна, цукерка і г.д.

        Выхаванцы старэйшага ўзросту  наведалі творчую гасцёўню “Наша хата ўцехамі багата”. Тут беларускія вершы чаргаваліся з песнямі-калыханкамі, дзіцячымі пацешкамі, забаўлянкамі, загадкамі, народнымі заклічкамі. Дзеці разам развучвалі беларускія лічылкі, цешыліся народнымі гульнямі.

        21 лютага, ў Міжнародны дзень роднай мовы, ў нашай установе прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Вывучаем мову разам”. Юныя карэспандэнты правялі ранішняе інтэрв’ю з бацькамі (“Ці ведаеце Вы, якое сёння свята?”, “Як Вы лічыце, ці павінен чалавек ведаць родную мову?” і інш.). Аказалася, што большасць бацькоў ведалі аб свяце і згодны былі далучыцца да прапановы ўстановы: размаўляць па-беларуску.

         З мэтай далучэння дзяцей да жывога беларускага слова прайшоў конкурс чытальнiкаў вершаў на роднай мове. У конкурсе прынялi ўдзел выхаванцы 4-6 гадоў. Вельмi старанна, з вялiкай адказнасцю рыхтавалiся маленькiя беларусы да мерапрыемства. Разам з бацькамi i выхавальнiкамi падабралi і вывучылi вершы  пра родную старонку. I загучала цудоўная родная мова!

            Пераможцамі  конкурса сталі:

1месца- Кабакіна Аміра;

2 месца - Аніскевіч Аліса;

3 месца -Гаўрош Міраслаў.

      Мы, педагогі, упэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнасць да Беларусі, скласці сістэму каштоўнасцей, у якой родная беларуская мова будзе займаць пачэснае месца.

      Глядзіце фотаальбом https://dtdsgez.schools.by/photoalbum/610900

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.