Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншаванне з 8 сакавіка Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”

Дата: 8 марта 2020 в 19:01, Обновлено 8 марта 2020 в 19:15
332 просмотра

          Для Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” стала добрай традыцыяй напярэдадні 8 Сакавіка ладзіць урачыстае пасяджэнне. 

       Удзел у ім прымаюць жанчыны-актывісткі нашага раёна, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці, з’яўляюцца кіраўнікамі ўстановаў і арганізацый, дамагаюцца высокіх паказчыкаў у рабоце.

       Сёлета пляцоўкай для такой сустрэчы стаў Гезгалаўскі яслі-сад, дзе гасцей віталі загадчыца ўстановы Святлана Гурская, педагагічны калектыў і, безумоўна, выхаванцы.

     Галоўнае прызначэнне жанчыны на зямлі – быць маці. Тэме мацярынства быў прысвечаны ўрачысты канцэрт  ад выхаванцаў дзіцячага садка. Гучалі самыя шчырыя вершы і песні, якія краналі гасцей літаральна да слёз, а каб падарыць прысутным яшчэ і ўсмешкі, дзеткі паказалі некалькі гумарыстычных нумароў.

         За цудоўнае выступленне старшыня раённай арганізацыі жансавета Алена Жадзейка аддзячыла малечу размалёўкамі. Алена Іванаўна павіншавала ўдзельніц сустрэчы, а ў іх асобе і ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны з надыходзячым святам пажадала здароўя, любові, прыгажосці і ўзаемаразумення.

<font color="#000080">  Газета "Перамога"  http://diatlovonews.by/2020/03/belaruski-sajuz-zhanchyn-cjoplaya-sustrecha-vydatny-padarunak/</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.