Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квітней, наша Зямля!

Дата: 22 апреля 2020 в 14:32, Обновлено 22 апреля 2020 в 15:39
230 просмотров

         У наш няпросты час, калі самым важным, асноўным у жыцці людзей планеты Зямля з’яўляецца пытанне здароўя, нельга заставацца ў баку ад экалагічных праблем, звязаных з падзеямі, якія адбываюцца на нашай планеце зараз.

            Кожны год, 22 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень Маці-зямлі.          Гэта з’яўляецца прызнаннем таго, што Зямля і яе экасістэмы - наш агульны дом.

            У рознаўзроставай групе №3  выхавальнік Алена Богінь, імкнучыся данесці дзецям веды па такой сур’ёзнай тэме, як праблемы экалогіі, крэатыўна падышла да тлумачэння матэрыялу пра змены ў прыродзе, якія адбываюцца па прычыне адносін чалавецтва да навакольнага асяроддзя.

         У ходзе гутаркі выхаванцы разважалі, імкнуліся самастойна знайсці адказы на пытанні, чаму адбываецца забруджванне Зямлі, што мы можам зрабіць, каб зберагчы прыроду. Дзеці, як маленькія жыхары планеты, адказвалі, што нельга ламаць дрэвы і кусты, трэба прыбіраць за сабой смецце, садзіць кветкі.               

        Выхаванцы фантазіравалі, якой павінна быць наша планета, а свае ўражанні адлюстравалі падчас калектыўнай работы – аплікацыі “Квітней, наша Зямля!”.

         На прагулцы дзеці з задавальненнем “шукалі" прыкметы вясны ў навакольным асяроддзі, любаваліся прыгажосцю роднай прыроды. Акрамя таго, не толькі на словах, а на справе выхаванцы ўдзельнічалі ў арганізаванай працоўнай дзейнасці: збіралі шышкі на ўчастку, падмяталі, прыбіралі.

          Такім чынам дашкольнікі далучаюцца да ўсведамлення таго, што трэба шанаваць, берагчы і захоўваць усё, што дадзена нам Матухнай-зямлёй.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.