Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны дзень "Сям'я- гэта шчасце, сям'я-гэта дом"

Дата: 19 мая 2020 в 06:27, Обновлено 26 мая 2020 в 19:31
281 просмотр

                  Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як асобы. Бо менавіта сям’я сустракае дома дзіця, якое толькі што з’явілася на свет, і акружае яго бацькоўскай любоўю, якая з’яўляецца асновай у жыцці чалавека.

              Увесь дзень 15 мая ў нашай дашкольнай установе быў тэматычны. Так, выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання і рознаўзроставай групы №3 падрыхтавалі выстаўкі малюнкаў на тэму “Мая сям’я”, дзеці рознаўзроставай групы №2 намалявалі свае сем’і з далонькаў.

         У другой палове дня ў музычнай зале адбылася забава, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. Спачатку выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту ўспомнілі ўсе свае асноўныя правы: на жыццё, на сям’ю, на медыцынскае абслугоўванне, на адпачынак, на абарону ад насілля і інш. Затым падрабязней спыніліся на праве дзяцей на сям’ю. Кожнае дзіця мае права жыць і выхоўвацца ў сям’і і гэта права парушыць нельга. Таму невыпадкова гутарка ішла менавіта пра сям’ю.

            Дзеці расказвалі пра свае сем’і. Называлі самыя добрыя словы пра маму, адзначалі, якая яна ласкавая, працалюбівая, добрая, уважлівая, клапатлівая, пяшчотная і інш, успомнілі, які тата моцны, смелы, працалюбівы, дужы, згадалі, што ўмее рабіць мама: шыць, гатаваць, мыць, прыбіраць, і тата: пілаваць, капаць, пыласосіць.

          Падчас фізкультхвілінкі (пальчыкавай гімнастыкі) выхаванцы расказалі пра свае дружныя сем’і і паказалі кожнага члена сям’і на пальчыках. Далей педагог прапанавала ўспомніць, якія казкі, творы пра сям’ю ведаюць дзеці. Былі названы казкі “Тры мядзведзя”, “Рэпка”, “Воўк і сямёра казлянят”, “Тры парсючкі”, “Папялушка”, “Бураціна” і інш. Казка “Рэпка” была праінсцэніравана старэйшымі дашкольнікамі, а Галіна Вікенцьеўна нагадала, што ў сям’і заўсёды патрэбна ўзаемападтрымка і ўзаемадапамога.

         Затым дзецям была прапанавана гульня “Клубочак”, падчас якой кожны перадаваў нітку наступнаму, у выніку чаго атрымалася замкнутае кола. На прыкладзе звязаных адной ніццю дзяцей ім было растлумачана, што так і ў сям’і ўсе звязаны адной непарыўнай нябачнай ніццю, якую нельга абрываць.

            Потым дзецям была прапанавана гульня “Што б вы хацелі пажадаць сваёй сям’і?” Дзяўчынкі рознаўзроставай групы №3 паказалі прысутным сцэнку “Тры мамы”.

         Пад вясёлую песеньку пра сям’ю выхаванцы з задавальненнем выканалі прыгожы танец. Напрыканцы мерапрыемства педагог сацыяльны пажадала ўсім сем’ям цяпла, дабрыні, любові, узаемапавагі, пакою.

Глядзіце фотаальбом https://dtdsgez.schools.by/photoalbum/644493

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.