Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Святочная забава "Бывай, чароўны сад!"

Дата: 30 мая 2020 в 10:36, Обновлено 30 мая 2020 в 10:56
216 просмотров

         Значная падзея адбылася 29.05.2020 у нашай установе: выхаванцы 5-7 гадоў сказалі "Да пабачэння, дзіцячы сад!", бо восенню яны  стануць школьнікамі.

            Каб выхаванцы адчулі сябе сапраўднымі выпускнікамі, супрацоўнікі падрыхтавалі для іх святочную забаву "У чароўным садку".

           

         У нашым садку сярод звычайных людзей жылі-былі садоўніцы, і быў у іх сад. Гэта быў незвычайны сад, бо раслі ў ім … дзеткі. Даглядалі, палівалі, песцілі сваіх гадаванцаў цудоўныя садоўніцы: выхавальнікі дашкольнай адукацыі Кульбей Н.Ч., Юргель К.С., музычны кіраўнік Капковіч Н.Г., кіраўнік фізічнай культуры Богінь А.Я., памочнік выхавальніка Кастусік А.В., таму хутка маленькія “саджанцы” падраслі. І вось надышоў той час, калі стала цесна дзеткам на градцы ў садзе, бо выраслі яны ўжо зусім вялікімі, не заўважыўшы, як хутка праляцелі 4 гады. Вырашылі дзеткі ўспомніць, якімі маленькімі калісьці сустрэліся яны ў садзе: як не ўмелі самі есці, абувацца, апранацца, як хацелі да мамы і нават плакалі, як весела і дружна жылося ім ў садочку, як чыталі вершы для Дзеда Мароза, як сустракалі вясною пералётных птушак... А зараз усе яны ганарацца важным словам “Выпускнік”. Дашкольнае дзяцінства праляцела – і вось ужо школа чакае будучых першакласнікаў.

       Падчас забавы выхаванцы чыталі вершы пра шчаслівыя дзянькі ў дзіцячым садзе, спявалі песні пра цудоўную краіну дзяцінства, пра тое, што не хочацца пакідаць дзіцячы садок, а хочацца пабываць у казцы, танцаваць, гуляць, адгадваць загадкі, фантазіраваць, марыць. Але каб мары здзяйсняліся – неабходна папрацаваць: закончыць школу, інстытут, шмат чаго пазнаць у жыцці. А дапамогуць ва ўсім дзецям іх бацькі, для іх быў выкананы танец “Сям’я”.. 

     Са шчырымі віншавальнымі словамі да старэйшых дашкольнікаў звярнулася загадчык С.Р. Гурская. Святлана Рыгораўна пажадала выхаванцам  у хуткім часе ганарова несці важнае для іх званне “школьнік” і не забываць, чаму вучылі іх у родным садочку.

         Заўсёды цяжка развітвацца са звыклым. Вельмі хочацца верыць, што выпускнікі нашай дашкольнай установы будуць добрымі вучнямі, годнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі нашай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.