Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзенні Дня маральнасці

Дата: 6 апреля 2021 в 09:16, Обновлено 6 апреля 2021 в 09:21
136 просмотров

        5 красавіка, у  міжнародны дзень маральнасці, ў  групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў тэматычны Дзень маральнасці.

        У гэты дзень нашы выхаванцы ўспомнілі добра вядомыя ім “чароўныя” словы, ад якіх становіцца цяплей і радасней. А дапамагла ім у гэтым кветачка ветлівасці, на кожным пялёстку якой запісаны асноўныя ветлівыя словы, якія дапамагаюць быць добразычлівымі да людзей.

       У ходзе гульнявой сітуацыі “Добрай раніцы” дзеці даведаліся, што, каб увесь дзень быў добры настрой, трэба зранку быць ветлівымі і прыветнымі. У ходзе гульні-бяседы “Птушка ўдзячнасці” выхаванцы вучыліся быць удзячнымі не толькі людзям, але і прыродзе. Падчас гульнявой сітуацыі “Простае слова “Выбачайце” дашкольнікі практыкаваліся ва ўменні прасіць прабачэння, калі кагосьці пакрыўдзіў, потым мірыцца, калі гэта твой сябар. Нездарма ў народзе кажуць: “Ад ветлівых слоў язык не адсохне”.

        Выхаванцам прапаноўваліся для абмеркавання розныя гісторыя і сітуацыі, пасля якіх дзеці выказваліся, як сябе трэба паводзіць, а як нельга, напрыклад, за сталом, падчас прыёму ежы; калі мама прыйшла стомленая з работы. Разважалі і над такой сітуацыяй, калі двое дарослых размаўляюць, а дзіцяці ў гэты час неабходна штосьці важнае спытаць ці сказаць. Як жа паступіць у такім выпадку?

      Такім чынам, ветлівыя словы выхоўваюць у дзяцей павагу да дарослых і аднагодкаў, дапамагаюць прааналізаваць свае ўчынкі, вучаць асноўным правілам паводзін у грамадстве, вучаць маральнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.