Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забава "Бульба - другi хлеб" (+ видео)

Дата: 21 октября 2021 в 18:33, Обновлено 22 октября 2021 в 12:58
386 просмотров

         «Бульба – другi хлеб» пад такой назвай прайшла забава для дзяцей 5-7 гадоў.

         У госці да дзяцей завітала  сама Царыца Бульба. Яна прыйшла, каб разам з маленькімі  беларусамі паразважаць і  знайсці адказ на пытанне “Чаму ў Беларусі бульбу называюць другім хлебам?”

        З вялікай цікавасцю слухалі выхаванцы аповяд пра падарожжа Бульбы з Паўднёвай Амерыкі да Беларусi, якоя адбылося амаль чатырыста гадоў таму назад.  Сёння стравы з бульбы – любімая  ежа  беларускага народа. Госця прапанавала выхаванцам цiкавае гульнявое заданне “Назавi страву, выява якой з'явiцца на “чароўным” экране. Дзеці хутка і правільна назвалі  стравы з бульбы:  дранікі,  бульбяная бабка, калдуны, бульбяное пюрэ, смажаная бульба, чыпсы. Выхаванцы даведалiся, што ў бульбе шмат карысных рэчываў: крахмал, цукар, бялок, вiтамiн С,В.

             З дапамогай "чароўнага" экрана дзецi пазнаёмiлiся з помнiкам бульбе, якi знаходзiцца ў аграгарадку Дзешчанка Мiнскага раёна. 

           На свяце прагучала шмат беларускіх  песень i вершаў пра бульбу.  Пачуўшы вясёлую беларускую музыку, на мерапрыемства завiтаў гультай Мiхасiк з вялiкай лыжкай. Па сакрэту ён расказаў дзецям, што зусiм не ўмее працаваць, а любiць толькi смачна есцi.

          Праз  гульнi- эстафеты хлопцы і дзяўчынкі паказалі Мiхасiку, як трэба садзіць, даглядаць, а потым выкопваць  бульбу.

           Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам вывучылi новыя  прыказкi пра бульбу: «Бульба - хлебу дапамога», «Хто бульбы не з'еў, той галодны чалавек».

              Дзецi падзякавалi Царыцы Бульбе за цiкавую, пазнавальную сустрэчу. 

 

          

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/AwcR-YFmK2Y" title="YouTube video player" width="560"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.