Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сусветны дзень дзіцяці

Дата: 18 ноября 2021 в 13:19, Обновлено 18 ноября 2021 в 16:22
246 просмотров

Мы дзеці – мы маем права

         Штогод 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, Дзень абароны правоў дзіцяці. 32 гады таму ў гэты дзень была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці, якая абавязвае ўсе краіны стварыць дзецям належныя для жыцця ўмовы. У рамках тыдня прававых ведаў  прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня дзіцяці.

     У пачатку мерапрыемства выхаванцы атрымалі паштоўку ад Чыпаліна, які скардзіўся на тое, што ў іх парушаюцца правы. Прасіў дапамогі ў нашых дзяцей. Выхаванцы рознаўзроставай групы №2 вырашылі дапамагчы герою казкі даведацца пра асноўныя правы дзяцей.

        Пасля таго як дзеці назвалі сваё асноўнае права, якое атрымлівае немаўлятка пры нараджэнні, – права на жыццё, выхаванцамі старэйшага школьнага ўзросту была праінсцэніравана казка “Калабок”, у якой парушаецца гэта права.

          

     У кожнага чалавека ёсць імя. Ёсць яно і ў казачных герояў. Прыгадаўшы наступнае права, права на імя, выхаванцы рознаўзроставай групы №2 і групы інтэграванага навучання і выхавання адгадвалі імёны казачных герояў па іх якасцях, прадэманстраваўшы веданне шматлікіх казак.

         Наступнае права, якое прыгадалі дзеці, таксама вельмі значнае – гэта права на сям’ю. Выхаванцы старэйшага школьнага ўзросту склалі з літар слова “СЯМ’Я”. Затым усе дзеці крыху адпачылі пад дынамічную паўзу “Сям’я”.

           

       Кожная сям’я недзе жыве – гэта значыць, мае права на жыллё. Падчас гульні “Каму які домік?”, дзеці падбіралі карткі з выявамі адпаведнага жылля пэўнаму зверу і насякомаму. Затым пагулялі ў гульню “Хто жыве ў нас у кватэры”.

             

        Прыгадаўшы казку “Папялушка”, у якой парушаецца права галоўнай гераіні на абарону ад эксплуатацыі (цяжкай фізічнай працы), выхаванцы выканалі заданне, падобнае казачнаму: яны перабіралі фасолю.

                  

       Затым дзеці размясціліся  вакол чароўнай “Кветачкі” і са словамі з казкі “Цветик-семицветик”, зрываючы па аднаму пялёстку, выказвалі свае шчырыя пажаданні астатнім дзецям. Канешне ж, гэта былі пажаданні здароўя, міру, шчасця і інш.

                   

          Напрыканцы ладзілі карагод Дружбы.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.