Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Нашым мамам дарагiм сонейка ўсмiхаецца" (+вiдэа)

Дата: 4 марта 2022 в 19:27, Обновлено 4 марта 2022 в 22:56
243 просмотра

           Напярэдадні свята 8 Сакавіка  ў нашым садку было па-вясеннему сонечна, святочна і радасна.

        Выхаванцы  падрыхтавалi  цудоўную лiтаратурна-музычную праграму “Нашым мамам дарагім сонейка ўсміхаецца”. З вуснаў дзяцей гучалi пяшчотныя, ласкавыя словы пра самых дарагiх на свеце людзей – iх матуль i бабуль. Паэтычныя радкi  i музычныя кампазiцыi  краналi гасцей лiтаральна да слёз.

          А каб падарыць прысутным яшчэ i ўсмешкi, дзецi   разам з клоўнамi Клёпай i Вяснушкай   «пяклi» блiны»,  плясалi  пад парасонам, «прыбiралi»  дзяўчынак на свята.

         Выхаванец рознаўзроставай групы №2 Мiраслаў Гаўрош падрыхтаваў цiкавы верш пра тое, як  шукаў адказ на пытанне «Адкуль я ўзяўся на свет?». Знайсцi адказ хлопчыку дапамагла матуля, якая ўпэўнiла, што да таго часу, як дзiця народзiцца на свет,  яно жыве  ў матулiным  сэрцы.

    Хлопчыкi вершамi  павiншавалi са святам дзяўчынак, падарылi iм захапляючы «Танец джэнтальменаў» i паабяцалi нiколi не крыўдзiць.

   

            Напрыканцы мерапрыемства дзецi ўручылi  матулям святочныя букеты i  паштоўкi, якiя зрабiлi сваiмi рукамi.

                              <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/iIlNvx926Qg" title="YouTube video player" width="560"></iframe>

Напярэдадні жаночага свята хочацца павіншаваць усіх жанчын, пажадаць мiра, дабра i  шчасця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.