Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мая любая старонка -аграгарадок Гезгалы"

Дата: 22 июля 2022 в 15:25, Обновлено 25 июля 2022 в 07:27
141 просмотр

         Выхоўваць у дзяцей пачуццё любові да малой радзімы, усведамленне сваёй прыналежнасці да яе трэба з самага дзяцінства. 

          Сёння ў нашу ўстанову на гульню-віктарыну “Мая любая старонка” завітаў Вася Вясёлкін, карэспандэнт часопіса “Вясёлка”, якому рэдакцыя дала важнае заданне: напісаць артыкул пра аграгарадок Гезгалы, каб усе чытачы даведаліся, якая цудоўная мясціна ёсць на Дзятлаўшчыне.

         Нашы выхаванцы з задавальненнем распавядалі госцю пра сваю малую радзіму:  геаграфічнае палажэнне, узнікненне яе незвычайнай  назвы “Гезгалы”, пра герб пасёлка, яго святара Уладзіміра Гезгальскага.

        Праз гульню “Кожнаму свой дом” дзеці расказалі і паказалі, якія прыгожыя мясціны знаходзяцца побач аграгарадка: хваёвы лес, хвалістая рэчка Моўчадзь.

         Потым Вася Вясёлкін паказаў дзецям фотаздымкі ўстаноў  аградарадка Гезгалы і прапанаваў падрабязней расказаць пра прафесіі людзей, якія там працуюць. Дзеці з задавальненнем выканалі заданне карэспандэнта і паказалі добрыя веды сваёй малой радзімы.

        Разам  з госцем дзеці вывучылі новыя прыказкі і прымаўкі пра родную старону: “Усюды добра, а дома лепей”, “Свая хатка, як родная матка”, а потым пагулялі ў любімыя беларускія гульні “Міхасік”, “Кашка”.

        Напрыканцы мерапрыемства карэспандэнт прапаваў дзецям выказаць свае пажаданні малой радзіме і размясціць маленькае сардэчка, як часцінку сваёй любові, на калектыўную творчую работу “Любы сэрцу куток”. І, канечне, на памяць аб сустрэчы зрабілі прыгожы фотаздымак для часопіса “Вясёлка”.

          Вася Вясёлкін шчыра падзякаваў дзяцей за гасціннасць, дабразычлівасць і пажадаў заўсёды любіць зямлю, на якой нарадзіліся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.