Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб удзеле ў раённай педагагічнай нарадзе "Эфектыўная адукацыя: традыцыі, адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм"

Дата: 30 августа 2022 в 22:11, Обновлено 30 августа 2022 в 23:08
145 просмотров

   30.08.2022 педагогі нашай установы прынялі ўдзел у жнівеньскай педагагічнай нарадзе ў г.Дзятлава "Эфектыўная адукацыя: традыцыі, адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм".

      Нарадзе папярэднічала выстава-прэзентацыя педагагічных напрацовак навучальных устаноў раёна, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Калектыў нашай установы прадставіў наглядна-дыдактычны і гульнявы матэрыял для выхаванцаў па выніках рэалізацыі пазнавальна-творчага праекту "Мая малая Радзіма".

   Намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка пазнаёміла прысутных з вынікамі работы аддзела і ўстановаў адукацыі за 2021-2022 навучальны год, адзначыла асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2022-2023 навучальным годзе.

     Аб грамадзянскім і патрыятычным  выхаванні як адным з напрамкаў дзейнасці ўстановы дашкольнай  адукацыі расказала загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава Святлана Ус.

         На нарадзе былі адзначаны  педагогі, якія дэманструюць сваё прафесійнае майстэрства не толькі на раённым, але і на абласным  і на рэспубліканскім узроўні.

         Калектыў віншуе педагогаў нашага калектыву, якія атрымалі ўзнагароды:

АЛЕНУ ІОСІФАЎНУ ЛУКІЯНЕЦ - Падзячнае пісьмо старшыні Дзятлаўскага райвыканкама;

АЛУ ІВАНАЎНУ ШАШКО-  Грамата галоўнага упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

          Жадаем поспехаў і новых прафесійных дасягненняў у новым навучальным годзе!        

   

          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.