Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча ў сямейнай гасцёўне на тэму "Гучы родная мова!"

Дата: 29 апреля 2018 в 21:36, Обновлено 1 мая 2018 в 07:06
356 просмотров

               Добрай традыцыяй у рабоце дашкольнай установы стала штогоднае правядзенне "Сустрэч у сямейнай гасцёўне". Асноўная мэта - распаўсюджанне лепшага вопыту сямейнага выхавання.

         26.04.2018 адбылася сустрэча з мнагадзетнай сям'ёй Жыляніных. Віктар Міхайлавіч і Александра Дзмітрыеўна з задавальненнем падзяліліся цікавымі сямейнымі "знаходкамі"  па далучэнню дзяцей да роднай мовы.

        Бацькі адзначылі, што ў сям'і  беларускай мовы не цураюцца, а , наадварот, ёю ганарацца.  Роднае слова дзеці чуюць кожны дзень, з самага   маленства.

   У час суразмовы  мы даведаліся, што сям'я  любіць беларускія народныя гульні, асабліва тыя, дзе могуць удзельнічаць адразу усе: і дарослыя, і дзеці.  

       Цікавыя   гульнявыя прыёмы  бацькі прыдумалі самі: "Збіраемся на прагулку і ...размаўляем па-беларуску", "Рыхтуемся да абеду і ... размаўляем па-беларуску" і іншыя.

    Да нашай сустрэчы Віктар Міхайлавіч разам з дзецьмі вырабіў цудоўны наглядны дапаможнік ("Перакладзі слова  з рускай мовы і знайдзі  прадмет на малюнку), які падарыў  выхаванцам нашага дзіцячага садка. Ён пажадаў, каб актыўны слоўнікавы запас  дзяцей павялічваўся, што ні дзень!

        Дзяўчынкі паведамілі аб тым, як творча, захапляльна праходзяць у сям'і "Літаратурныя вечары". Да гэтай падзеі ўсе старанна рыхтуюцца: старэйшыя дзяўчынкі інсцэніруюць любімыя казкі, малая Ксюша разам з мамай завучвае вершы ці забаўлянкі .  

                 Для усіх прысутных сям'я паказала урывак з казкі "Каза-манюка"  (з   творчым музычным  суправаджэннем бацькі Жыляніна В.М.)

     Адміністрацыя і педагогі выражаюць вялікую ўдзячнасць сям'і Жыляніных за цеплыню, шчырасць  і  дабразычлівасць суразмовы. 

      Мы ўпэўнены, што вопыт сямейнага выхавання  Жыляніных стане прыкладам для многіх бацькоў у выхаванні маленькіх грамадзян нашай краіны.

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.