Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цуда ў Каляды

Дата: 4 января 2019 в 13:49, Обновлено 4 января 2019 в 16:38
329 просмотров

           Хто з нас не верыць у цуды на Новы год і Каляды? Амаль усе чакаюць ад гэтых святаў здзяйснення мар і надзей, усе вераць у тое, што  Новы год будзе лепшы, чым мінулы. А тым больш – дзеці: яны стараюцца слухацца дарослых, каб Дзед Мароз абавязкова прынёс ім падарункі пад елачку падчас зімовых святаў, яны чакаюць цудаў ад дарослых. І дарослыя ствараюць ім гэтыя цуды!

          4 студзеня 2019 года, напярэдадні праваслаўных Каляд, у дзіцячым садку адбылося свята “Славім Раство Хрыстова”.

         Пад калакольны звон дзеці зайшлі ў прыгожа ўбраную навагоднюю залу, дзе вядучыя мерапрыемства – выхавальнікі  Басай М.І. і Юргель К.С. – прапанавалі сустрэць адно з галоўных праваслаўных святаў – Каляды. Кацярына Сяргееўна расказала дзецям, што падчас гэтага свята славяць Ісуса Хрыста, дзякуюць Богу за тое, што ён паслаў з нябёсаў сына свайго, які вучыць любіць, верыць і дараваць. Для таго прыйшоў Хрыстос на зямлю, каб у сэрцах людзей адбыўся цуд, каб злы стаў добрым, сквапны стаў шчодрым, каб той, хто плача, быў сцешаны, каб адзінокі набыў сябра.

           Потым увага дзяцей была звернута на незвычайную зорку, якую заўважылі калісьці ў Віфлееме валхвы. Зорка прывяла іх да пячоры, у якой у яслях ляжала немаўлятка. Мудрацы здагадаліся, што гэта гэта не проста немаўлятка, а сам Бог.

          Затым Марына Іванаўна звярнула ўвагу дзяцей на ікону "Раство Хрыстова". У цэнтры гэтай іконы – выява Маці Ісуса Хрыста  Дзевы Марыі. З якім замілаваннем маці глядзіць на свайго сына. І ўсё вакол лікуе, бо нарадзілася не проста немаўлятка, а Сын Божы, які прыйшоў выратаваць людзей, прынёс любоў, мір і надзею на жыццё вечнае.

       Падчас свята дзеці з задавальненнем слухалі пра Хрыста, спявалі песні пра Бога і анёлаў, пра Раство Хрыстова, паказалі інсцэніроўку “Калядная елка”, удзельнічалі ў гульнях “Упрыгож елачку”, “Чаго на ёлцы не бывае”, танцавалі “Польку”.

            І, канешне ж, якое свята без падарункаў? Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія пачастункі, а дарослыя – задавальненне ад убачанага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.