Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы. Конкурс чытальнікаў "Мая сям'я"

Дата: 21 февраля 2019 в 20:53, Обновлено 21 февраля 2019 в 21:30
4 763 просмотра

                                                                                              Шчырая, лагодная, мова наша родная...

      Родная мова   з’яўляецца галоўным сродкам засваення  дзецьмi культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

    Сёння, у міжнародны дзень роднай мовы, з мэтай далучэння дзяцей да жывога беларускага  слова,  у нашай установе прайшоў конкурс чытальнiкаў  вершаў на тэму  "Мая сям'я".

       У конкурсе прынялi ўдзел выхаванцы 4-6 гадоў. Вельмi старанна, з вялiкай адказнасцю рыхтавалiся маленькiя беларусы да мерапрыемства. Разам з бацькамi i выхавальнiкамi  падабралi і  вывучылi вершы. А Аніскевіч Валянціна Віктараўна, маці выхаванцаў Аніскевіч Алісы і Маркушэўскага Максіма, сама напісала цудоўныя творы  пра сваю вялікую сям'ю!

 Вядучая мерапрыемства, выхавальнік Красоўская І.У., падрыхтавала выставу  дзiцячых кнiг на роднай мове, а таксама мультымедыйную прэзентацыю для суправаджэння верша кожнага удзельніка.

          I загучала родная мова!

               Глядзіце фотаальбом "Конкурс чытальнікаў"  https://dtdsgez.schools.by/photoalbum/453167

     Сапраўдным "цудам" для нашых  выхаванцаў стала сустрэча з сапраўдным паэтам, нашай знакамітай зямлячкай, Верай Ігнатаўнай Хрышчановіч. Яна з задавальненнем пачытала дзецям свае вершы пра родную старонку. 

Мы вiншуем пераможцаў:

  • Санюк Нелі, выхаванку рознаўзроставай  групы №3;
  • Ліцкевіч Алісу, выхаванку рознаўзроставай групы №3;
  • Санюк Юсціну,выхаванку рознаўзроставай групы №3.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.