Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забава "Вербніца ідзе - радасць нясе!"

Дата: 20 апреля 2019 в 10:18, Обновлено 20 апреля 2019 в 10:53
410 просмотров

         Вербная нядзеля - хрысціянскае свята, якое адзначаецца ў нядзелю, папярэднюю Вялікадня.  Гэта свята прысвечана ўрачыстаму ўваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім.

       19.04.2019 у нашай установе  прайшоў тэматычны дзень "Вербная нядзеля: гісторыя і традыцыі".         

          Раскрыць  выхаванцам глыбокі сэнс праваслаўнага свята дапамаглі  пазнавальныя размовы, прагляд мультымедыйнай прэзентацыі “Па старонкам гісторыі свята Вербніца”, азнаямленне з матэрыяламі наглядна-дыдактычнага дапаможніка “Добры мір. Праваслаўная культура для малых”. Дзеці даведаліся, што у гэты дзень Ісус на маладым асле ўрачыста ўехаў у  Ерусалім. Людзі віталі яго як Месію, Збавіцеля, закліканага выправіць свет, ўнесці ў яго мір і дабрабыт. Яны размахвалі пальмавымі галінкамі і спявалі спевы.  Замест пальмавых галін  славяне  выкарыстоўваюць   вярбу, бо яна першая пачынае  квітнець вясной.

            Выхавальнікі М.І.Басай, Н.Ч.Кульбей прапанавалі дзецям цікавыя  дыдактычныя гульні, якія  зрабілі сваімі рукамі: “Праваслаўныя святы - круглы год”, “Падбяры карцінкуі растлумач сімвал свята”.

            У другую палову дня бабулька Ганна запрасіла ўсіх дзяцей у музычную залу. У ходзе забавы "У гасцях у Ганны і Івана" выхаванцы  даведаліся аб тым, што галінкі вярбы - сімвал  адраджэння, радасці, божага уваскрасенн  З асаблівым хваляваннем і натхненнем  выхаванцы “рыхтавалі” вербачкі да асвячэння ў храме:  упрыгожвалі іх  кветачкамі з паперы, рознакаляровымі стужкамі.

      Бабулька Ганна паведаміла дзецям, што па народным паверы асвечанымі галінкамі вярбы трэба  “біць “ хворага чалавека і прыгаворваць “Не я б’ю - вярба б’е. Вярба, вярба, вербачка, дай здароўя!”

         Разам з гаспадарамі дзеці гулялі ў народныя хараводныя гульні, спявалі песні, чыталі вершы.

        Педагогі нашай установы ўпэўнены, што святкаванне  праваслаўных святаў у дзіцячым садку садзейнічае далучэнню выхаванцаў да культуры і традыцый нашага народа, фарміруе  сацыяльна-асобасную  ідэнтычнасць        ( “Я-беларус”, “Я- праваслаўны чалавек”).

<font color="#000080">       Глядзіце фотаальбом https://dtdsgez.schools.by/photoalbum/486281</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.