Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Разам гуляем - мову развіваем.

Дата: 15 февраля 2021 в 20:09, Обновлено 15 февраля 2021 в 20:27
Автор: Басай М. И.
156 просмотров

«Фатограф»

Мэта: развіваць уменне складаць апісальнае апавяданне з апорай на фрагменты дадзенага малюнка.

Ход гульні. Педагог просіць разглядзець вялікі малюнак, а таксама маленькія прадметныя малюнкі побач з ёй. “Фатограф “ зрабіў многа здымкаў  аднаго ліста. Вось гэта агульны малюнак, а гэта часткі таго самага малюнка. Пакажыце, дзе знаходзяцца фрагменты на агульным малюнку. Раскажыце пра што гэты малюнак. Не забудзьце апісаць тыя фрагменты, якія фатограф зняў асобна, значыць яны вельмі важныя.

«Знайдзі малюнку месца»

 Мэта: фарміраваць паняцце паслядоўнасці ходу дзеяння.

Ход гульні. Перад дзіцем педагог выкладвае серыю малюнкаў. Але адзін малюнак не размешчаны ў радзе. Дзіця павінна знайсці месца гэтаму малюнку.

Пасля таго, як месца малюнку знойдзена, педагог просіць скласці апавяданне па ўзноўленай серыі малюнкаў.

«Дзе пачатак апавядання»

 Мэта: фарміраванне правільнай часавай і лагічнай паслядоўнасці апавядання з дапамогай серыйных малюнкаў.

 Ход гульні. Педагог прапануе дзіцяці скласці апавяданне. Абапірацца трэба на малюнкі.  Малюнкі служаць своеасаблівым планам апавядання, дазваляюць канкрэтна перадаць сюжэт, ад пачатку і да канца. Па кожным малюнку дзіця складае адзін сказ і разам яны вырысоўваюцца ў апавяданне.

“Наваселле”

  Мэта: дыферэнцыяцыя паняццяў “адзенне”, “абутак”.

 Ход гульні. Ствараецца наступная гульнёвая сітуацыя: “У лялькі Кацярынкі наваселле. Ёй патрэбна сабраць свае рэчы для пераезду  на новую кватэру. Дапамажыце скласці рэчы правільна, каб на новым месцы ёй было лёгка знайсці сваё адзенне і абутак. Адзенне будзем складваць у адну скрынка, а абутак у другую”. Затым дзіцяці даецца на выбар два наборы малюнкаў і дзве скрынкі, на якіх рамешчаны сімвалы: адзенне, абутак.

«Пагуляем у казку»

Мэта: адпрацоўка навыкаў звязнага маўлення.           

Дарослы прапануе дзіцяці ўспомніць казку «Тры мядзведзі». Затым, мяняючы вышыню голасу, просіць адгадаць, хто гаворыць: Міхайла Патапавіч (нізкі голас), Настасся Пятроўна (сярэдняй вышыні голас) або Мішутка (высокі голас). Адна і тая ж рэпліка прамауляецца розным па вышыні голасам, у трох варыянтах:

 - Хто сядзеў на маім крэсле?

 - Хто еў з маёй міскі?

 - Хто спаў на маёй пасцелі?

- Хто быў у нашым доме? І г.д..

«Закончы сказ»

Мэты: актывізацыя слоў, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Ход гульні. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры).

Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфую з дапамогай... (фотаапарата)

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развівіццё звязнай мовы, мысленне. 

Ход гульні. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіццё ўвагі,   памяці, звязнай мовы, хуткасці мыслення; актывізацыя слоўніка.

Ход гульні. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.